Каманда Мікалая Кітаёва паказвае якасны і выніковы футбол у апошніх турах. У мінулым аршанцы нечакана перамаглі на выправе «Ліду». Цяпер у суперніках менскі «Энергетык-БДУ», які мае «-5» у графе «пункты», у якасці пакарання за ранейшы ўдзел у дамоўных матчах. Такім чынам, «энергетыкі» ідуць на апошнім месцы. У іх складзе, які піша «Радыё Аршыца», два гульцы, якія раней гулялі ў Воршы. Гэта Арсень Вайнэр і Мікіта Бабчанок, у іх на дваіх звыш 90 паядынкаў за «Воршу».
У мінулам «Энергетык-БДУ» называўся «Зоркай-БДУ» і сустракаўся з «Воршай» 21 раз. Перавага на баку менчукоў, у сталічнай дружыны 14 перамог супраць усяго 5 у аршанцаў.
Сустрэча адбудзецца на гарадскім стадыёне і стартуе, а 17-й гадзіне.