Чатырма матчамі ў нядзелю завершыцца 13-ы тур чэмпіянату Беларусі ў футболе сярод камандаў Першай лігі. Аршанцы ж свой паядынак правялі аднымі з першых, яшчэ ў суботу. Наша каманда двойчы, намаганнямі Тамэлы і Расолькі, выходзіла наперад, але затым двойчы прапускала. На жаль, наступныя атакі аршанцаў плёну не прынеслі. Нічыя 2:2.
Відэаагляд сустрэчы.
У складзе «Энергетыка-БДУ» цяпер выступаюць два футбалісты, якія раней абаранялі стартаўскія колеры — Арсеній Вайнер і Мікіта Бабчанок.