Традыцыйны фестываль, па словах чыноўнікаў, сабраў у гэтым годзе не меньш за 80.000 гасцей. Візуальна і суб’ектыўна падавалася, што гасцей меньш чым у папярэднія гады, але гэта выключна суб’ектыўна. На гала-канцэрце ў гэтым годзе было не шмат расейскіх выканаўцаў, а тыя што былі — зусім не вышэйшы эшалон суседскага шоў-бізнэсу. У астатнім у культурніцкай праграме ўсё было традыцыйна дорага-багата.
Найбольш журналісты ў гэтым годзе звярнулі ўвагу на выступ на фестывале Лукашэнкі, які традыцыйна зноў на яго прыехаў. Ужо другі дзень у сеціве абмяркоўваюцца яго словы пра ўласную стому і заклік да расейцаў і украінцаў скупаць зямлю ў беларускіх вёсках.
Гэта вельмі кароткае апісанне. Каб лепш зразумець атмасферу на фэсце, прапануем вашай увазе два кароткіх відэа.