18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Орша, Спорт

«Ворша» выбывае

14.07.2024 20:55

828 праглядаў, 0 каментароў

Наша каманда не справілася з хваляваннем.

Футбалісты «Воршы» развіталіся з розыгрышам Кубку Беларусі на стадыі 1/16 фіналу, як традыцыйна і адбываецца ў апошнія гады, з рэдкім выключэннем. Аршанцы прапусцілі хуткі гол ад «Арсеналу» са свабоднага ўдару на самым пачатку паядынку. Затым прапусцілі незадоўга да перапынку.

Варта адзначыць, што небяспечных момантаў наша каманда амаль не стварыла за цэлую гульню. На 68-й хвіліне каманду падвёў Станіслаў іршаў. Расейскі абаронца зарабіў другую жоўтую картку і быў выдалены з поля. Далей у паядынку аршанцы лічаныя разы набліжаліся да брамы каманды з Дзяржынску. На замену з’явіўся і 40-гадовы Мікалай Кітаёў, гэта першая сустрэча трэнера ў полі ў гэтым сезоне. І, магчыма, апошняя, паколькі на сустрэчы чэмпіянату ён не заяўлены.

На 90-й хвіліне аршанцы прапусцілі яшчэ раз. Лік буйны, 0:3, і «Ворша» развітваецца з розыгрышам. Зрабіць падарунак сваім заўзятарам дружыне не ўдалося, далей крочыць «Арсенал».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Ворша» выбывае

Наша каманда не справілася з хваляваннем.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение