Дом рэальна можна назваць шматпакутным - у кастрычніку мінулага года, пасля рамонту - пра рамонт паведамлялі адмысловыя службы - у дома абваліўся гаўбец. Пасля шуміхі, выкліканай паведамленнем МНС і ўвагай журналістаў, улады паабяццалі поўны рамонт дома. Пакуль чакаўся рамонт, дом яшчэ і затапіла - у падвале прарвала трубы каналізацыі і па кватэрах пайшла плесня і вонь.
Вясной рамонт распачаўся! Першай справай, работнікі пачалі здымаць небяспечныя гаўбцы і... Адзін з балконаў абваліўся разам з работнікам, які атрымаў траўмы. Тым не меньш, рамонт ішоў і людзі спадзяваліс,што да 10 чэрвеня пачнуць жыць у вельмі камфортным доме. Але...
Па стане на 18 ліпеня большасць кватэраў стаіць без балконаў, пад'езды без дзвярэй, пацярпелі ад рамонту асфальт і бардзюры. Перад нядаўнімі дажджамі будаўнікі знялі гідраізаляцыю з дахаў і верхнія кватжры заліло, заліло і цэмент, які выкарстоўвалі будаўнікі - ён адправіўся ў сметніцу. Ну і г.д. Любое будаўніцтва - гэта дыскамфорт, дыскаморт часовы, бо рамонт калісці скончыцца. Але ж калі скончыцца рамонт гэтага шматпакутніка - пытанне. Тэрміны ўжо прапушчаны.