00:00

-2

4 м/с

996 гПа

03:00

-2

4 м/с

997 гПа

06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-3

2 м/с

999 гПа

12:00

-0

1 м/с

1001 гПа

Орша, Спорт

Валявая перамога над юнакамі

21.07.2024 16:42

664 прагляду, 0 каментароў

«Ворша» мела праблемы, але перамагла.

У 15-м туры першынства Першай лігі Рэспублікі Беларусь у футболе «Ворша» гуляла ў Менску супраць юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў), якую федэрацыя ўключыла ў спіс удзельнікаў чэмпіянату на гэты год.

Першая палова сустрэчы скончылася ўнічыю 0:0. Невядома, колькі трывогі за канчатковы вынік было ў сэрцах аршанцаў у перапынку ў раздзявальні, затое дакладна ясна, што на пачатку другой паловы сустрэчы гэтай трывогі стала значна болей. На 49-й хвіліне гулец юнацкай зборнай адкрыў лік.

Аршанцам удалося зраўняць лік толькі на 90-й хвіліне пасля ўдару Дзмітрыя Тамэлы. Агулам у паядынку аршанцы часцей атакавалі, стваралі моманты, але вызначыцца ўдалося адно ў канцы сустрэчы. Тамэла прыняў мяч на левым краі брамніцкай зоны і трапна прабіў з блізкай дыстанцыі, абаронца не паспеў яго накрыць. А на 90+3 хвіліне Тамэла прабіў з лініі карнай пляцоўкі — перамога 2:1!

Пасля гэтага гульцы юнацкай каманды стварылі небяспечны момант, але Андрэй Ігнатовіч уратаваў «Воршу» і захаваў для блакітна-чорных тры пункты.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Валявая перамога над юнакамі

«Ворша» мела праблемы, але перамагла.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение