Дзённік заўзятараў «Радыё Аршыца» аршанскага футбольнага клубу «Ворша», які выступае за вяртанне камандзе гістарычнага імя «Старт», выказаў збянтэжанасць праз сітуацыю з перадматчавымі рытуаламі. Справа ў тым, што ў чарговы раз у суперніка, цяпер «Паперпрама», на традыцыйны абмен прэзентамі вымпел каманды знайшоўся, а ў аршанцаў не.
«Вымпэлу, каб уручаць супернікам, так і не знайшлі… У амаль безыменнай каманды з Гомлю, у якой амаль няма гісторыі, вымпэл для абмену з калектывам супернікаў ёсьць, а ў „Старту“, гісторыя якога налічвае 73 гады, няма. Што тут дадасі…»
У «Воршы» традыцыйна няма вымпелаў, каб абменьвацца ім з супернікамі, падтрымліваючы добрае рэнамэ саліднай каманды. На гэта раней звярталі ўвагу і іншыя заўзятары каманды. Можа быць, у Воршы задумаюцца і нарэшце вырабяць хаця б абмежаваную партыю вымпелаў з сімволікаў клубу, каб дарыць іх супернікам і прадаваць сярод заўзятараў?