18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Орша, Спорт

Гульня ў Бабруйску

31.07.2024 11:05

1587 праглядаў, 0 каментароў

Аршанцы адпраўляюцца на важны матч.

1 жніўня, а 17-й гадзіне на бабруйскім стадыёне «Спартак» адбудзецца паядынак мясцовай «Белшыны» і «Воршы». Аршанцы на гэты момант маюць на адзін праведзены матч больш і на 2 пункты меней. Перамога ў Бабруйску замацуе аршанцаў у першай палове табліцы, чаго бы вельмі хацелі заўзятары нашага клубу.

Напярэдадні гульні паўабаронца «Воршы» і яе верхавод, віцэ-капітан Дзмітрый Тамэла расстаўся з наваполацкім «Нафтанам» і падпісаў паўнавартасны прафесійны кантракт з «Воршай». Раней ён выступаў за стартаўцаў на дамове арэнды, паведаміў афіцыйны канал «Воршы» ў тэлеграме.

Аршанцы згуляюць з бабруйчанамі 24-ю сустрэчу. Раней значна часьцей перамагала «Белшына», у яе 15 вікторый супраць 3 у аршанцаў. Усе папярэднія афіцыйныя сустрэчы стартаўцаў і шыннікаў успомніла «Радыё Аршыца».

Квіток для дарослых на бабруйскім стадыёне будзе каштаваць 4 рублі, для дзяцей 2 рублі, для дзяцей да 6 гадоў уваход задарма, напісала афіцыйная старонка «Белшыны».

Якраз пра гульню са зборнай Бабруйска orsha.eu нядаўна выпусціла відэа.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Гульня ў Бабруйску

Аршанцы адпраўляюцца на важны матч.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение