21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Орша, Спорт

Далідовіч у Івуліна

02.08.2024 07:55

878 праглядаў, 0 каментароў

Легендарны беларускі лыжнік расказаў пра кар’еру, палітыку і цяперашняе жыццё.

Аляксандар Івулін працягвае свой відэапраект «Честнок». На гэты раз ён сустрэўся з земляком-аршанцам Сяргеем Далідовічам. Беларус з найбольшай колькасцю ўдзелаў у Алімпіядах — 7-мю, зараз жыве ў польскім Закапанэ, дзе працуе ў спартовай школе. Вярнуцца ў Беларусь ён не можа праз пагрозу палітычна матываванага пераследу, а ўлады робяць выгляд, што яго не існуе, хаця раней спрабавалі карыстацца ягонай славай і ягонымі дасягненьнямі.

Сяргей Далідовіч, сярод іншага, расказаў у выпуску, як адзін з чыноўнікаў ставіў ягоную паездку на Алімпіяду ў свае заслугі, абмінаючы той факт, што Далідовіч цалкам згодна са спартовым прынцыпам адабраўся на Гульні, перамог у дзвюх гонках з чатырох.

Таксама Далідовіч расказаў пра тое, што рознасць у поглядах паміж ім і польскімі падапечнымі ўсё ж адчуваецца, хоць ён не першы год жыве ў Польшчы. Акрамя таго, вялікі спартовец выказаў сваё меркаванне адносна «нейтральнасці» спартоўцаў і справядлівасці ўжывання такога прынцыпу наогул. Параўнаў гэта з расейскімі атлетамі, якія, не хаваючыся, прапагандавалі вайну. Успомніў і паралімпійца з Воршы Аляксея Талая, які цалкам захрас у вайне.

Паводле прызнання Далідовіча, раней колер беларускага сцяга быў для яго не такім істотным, як цяпер. Цяпер ён усведамляе важнасць выкарыстання беларускай мовы і бел-чырвона-белага сцяга ў беларускім грамадстве.

Два аршанцы не маглі не пагаварыць і асобна пра Воршу. Успомнілі легендарнага чэмпіёна Ігара Жалязоўскага, які пакінуў гэты свет не так даўно. Ягоныя трэнаванні. Таксама Далідовіч паказаў свае. Узгадаў знакаміты лыжнік і сваіх суседзяў па Воршы і тое, да якіх гісторый прыводзілі гульні некаторых малых аршанцаў са знойдзенымі ў лесе зброяй і набоямі.

Размова атрымалася даволі змястоўнай. Адным з ключавых пытанняў у ёй было «Чаму ў Беларусі не так?» Агульная выснова лагічная — бо грамадства ў Польшчы палітызаванае ў лепшы бок, заангажаванае ў палітыку і не спрабуе ўнікнуць праблемных пытанняў, вырашае іх, паважае выбар іншых. У Беларусі гэтага няма, бо людзі, і ў прыватнасці спартоўцы, часта апраўдваюць свой няўдзел і маўчанне тым, што «спорт па-за палітыкай», што, відавочна, не так.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Далідовіч у Івуліна

Легендарны беларускі лыжнік расказаў пра кар’еру, палітыку і цяперашняе жыццё.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение