5 жніўня, а 17-й гадзіне ў Воршы на Гарадскім стадыёне адбудзецца сустрэча 18-га туру чэмпіянату Беларусі ў І лізе паміж «Воршай» і жодзінскім «Тарпеда"-БелАЗам. У першым коле супернікі згулялі ўнічыю 1:1.
Перад другой сустрэчай у першынстве аршанцы займаюць 9-ю пазіцыю, жодзінцы займаюць трэці радок з канца.
У папярэднім туры аршанцы зазналі балючай разгромнай паразы ў Бабруйску 0:5 ад «Белшыны». Так абарвалася 10-матчавай серыя каманды без паразаў. Цяпер блакітна-чорныя паспрабуюць пазмагацца за аднаўленне поспеху. Іх шанцы на фоне тарпедаўцаў выглядаюць яўна больш высокімі.