На сваім полі на старце другога кола першынства Беларусі сярод каманд І лігі ў футболе «Ворша» прымала другую каманду жодзінскага «Тарпеда». На вялікі жаль, нават правесці адзін гол нашай камандзе не ўдалося. Затое прапусціць — двойчы.
Галы жодзінцаў, адзін у сярэдзіне першай паловы сустрэчы, другі на старце другой, прынеслі гасцям поспех. У сустрэчы зарабіў выдаленне абаронца аршанцаў Сяргей Мельнік. «Ворша» пасля 10-матчавай серыі без паразаў зазнала другой паразы запар.
Цяпер аршанцы зваліліся на 10-е месца, хаця яшчэ нядаўна, непрацяглы час, займалі 6-е.