У апошніх гульнях на Гарадскім стадыёне Воршы назіраюцца праблемы з электронным табло. Яшчэ некалькі гадоў таму яно пачало працаваць з праблемамі — былі заўважаныя «мёртвыя» пікселі. Відаць па ўсім, праблемы працягнуліся.
Напэўна, дырэкцыя стадыёна не мае ад гарадскіх уладаў грошай на выпраўленне сітуацыі. Таму, як заўважыў дзённік «Радыё Аршыца», пакуль выкарыстоўваецца стары расейскамоўны ўлікоўнік з плашчакамі-лічбамі і назвамі каманд, які раней выкарыстоўвалі на стадыёне ў Болбасаве.
Пакуль наш сайт не мае інфармацыі пра тое, ці будуць вылучаныя сродкі на рамонт электроннага ўлікоўніка.