У 19-м туры футбольнага першынства Беларусі «Ворша» сустрэнецца на Гарадскім стадыёне з пінскай «Хваляй». Пінчукі ідуць на 4-м месцы ў турнірнай табліцы, аршанцы на 10-м.
Супернікі правялі паміж сабой у гісторыі ўжо 34 сустрэчы, 10 з іх завяршыліся перамогай «Воршы», 4 нічыёй, і ў 20 перамагала «Хваля», піша блог статыстыкі.
Пакуль «Хваля» яўна ў лепшай за аршанцаў форме. У каманды Мікалая Кітаёва складаная задача — стрымаць ціск суперніка. У параўнанні з іншымі лідэрамі «Хваля» не так шмат заганяе галоў і прапускае не так мала. Але 10 перамог у 17 гульнях гавораць самі за сябе.
Пачатак сустрэчы, а 15-й гадзіне.