18:00

+1

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Рэгіён, Культура

Не такі ўжо і каменны век

11.08.2024 13:34

1440 праглядаў, 0 каментароў

У Сененскім раёне важная археалагічная знаходка

Штогадовыя археалагічныя раскопкі на Крывінскім тарфяніку прынеслі прыемную знаходку. Тарфянік знаходзіцца на мяжы Сененскага і Бешанковіцкага раёнаў, і ў перыяд неаліту, прыблізна тры тысячы гадоў да нашай эры тут было паселішча чалавека. Неаліт у нас асацыюецца з каменнымі прыладамі. Насамрэч, людзі тады выкарыстоўвалі шмат розных матэр'ялаў, але да нас дайшлі пераважна каменныя прылады, бо яны лепш захоўваюцца. Скура, дрэва ды іншыя матэр'ялы ў нашай зямлі столькі часу не жывуць. Таму Крывінскі тарфянік важны для археолагаў - у торфе гэтая арганіка захоўваецца лепш.

І ў гэтым годзе была знойдзена менавіта такая каштоўная знаходка. Гаворка ідзе пра драўляны коўшык са скульптурай качкі на яго ручцы. Коўшык яўна рабіўся з дапамогай каменных прыладаў, але быў зроблены вельмі якасна - на ім мала слядоў апрацоўкі. Знайшлі яго з дапамогай падовднай археалогіі, якая ў Беларусі пачала развівацца дастаткова нядаўна. Коўшык разваліўся на некалькі частак пасля таго як яго дасталі з вады. Тым не меньш, рэстаўратары ўпэўненыя, што яго можна аднавіць і захаваць для вывучэння і музеефікацыі.

Яшчэ адна цікавая знаходка - гліняная сякера. Яна не магла выкарыстоўвацца для працы або палявання. Адпаведна, выкарыстоўвалі яе або ў рытуалах, або як дзіцячую цацку.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Не такі ўжо і каменны век

У Сененскім раёне важная археалагічная знаходка

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение