У паядынку 20-га туру першынства Беларусі ў І лізе аршанцы сустракаліся з «Нівай» з Доўбізна — маладой камандай, у якой выступаюць многія былыя гульцы берасцейскага «Дынама». Эксперты прарочылі, што блакітна-чорным будзе вельмі цяжка на гэтай выправе. Так бадай і было, аршанцы саступалі 0:1 у час паядынку, але на 76-й хвіліне Аляксей Чарнадараў, найлепшы распасоўнік «Воршы» ў гэтым сезоне, загнаў важны гол у браму гаспадароў.
А перад гэтым быў яшчэ гол у выкананні Глеба Жалезнікава. Эпізод выклікаў шмат пытанняў, бо арбітры яго скасавалі, але многім падалося, што аршанец не парушаў правілаў.
Нічыя 1:1, стартаўцы займаюць 10-ю пазіцыю і працягваюць трымацца ў сярэдзіне табліцы.