Да нядзелі рагачоўскі «Макслайн», які з леташняга сезону базуецца ўжо ў Віцебску, ніколі не перамагаў нашу каманду. Усё ішло да гэтага і цяпер. Каманды абменьваліся момантамі, у першай палове бліжэй да голу быў «Макслайн», у другой палове перавагай доўга не валодаў ніхто, эпізоды здараліся ў абодвух калектываў.
На жаль, у самым канцы сустрэчы камандзе Воршы не хапіла ўвагі. Абарона нейкім чынам упусціла гульца супернікаў Артура Чудука які замкнуў перадачу пасля падачы кутняга.
«Макслайн» перамагае 1:0 і вывозіць з Воршы тры пункты, «Воршы» не дастаецца нічога. У 21-м туры засталося згуляць адзін паядынак, але і без яго выніку ясна — «мальцы» па выніках чарговага гульнявога дня будуць па-за дзясяткам лепшых дружынаў. Гэты вынік цяжка прызнаць добрым. У наступным туры «блакітна-чорным» ехаць у Баранавічы.