На сваім полі ў першым коле блакітна-чорныя не пакінулі ніякіх шанцаў чырвона-сінім — 4:0. Галы заганялі Ціхаміраў, Расолька, Мельнік і Жалезьнікаў.
Другая сустрэча таксама будзе для аршанцаў з фаварыцкім статусам, пытанне толькі ў тым, ці яны яго пацвердзяць. На дадзены момант «Баранавічы» маюць на 11 пунктаў меней за аршанцаў і ідуць у тройцы ўломкаў лігі.
Сустрэча пройдзе на баранавіцкім стадыёне «Лакаматыў» 31 жніўня і пачнецца, а 16-й гадзіне.
Гэта будзе ўжо 47-ы паядынак дзвюх дружынаў у гісторыі. Першы яны правялі яшчэ ў далёкім 1952-м, больш за паўстагоддзя таму! Аршанцы маюць яўную перавагу ў колькасці перамог, 21 супраць 12, гаворыць статыстыка «Радыё Аршыца». Пра астатняе паклапоціцца сама сустрэча ў суботу.