У гасцявым паядынку блакітна-чорныя досыць хутка выйшлі наперад — ужо на 11-й хвіліне Аляксей Чарнадараў вызначыўся пасля прастрэлу Дзмітрыя Тамэлы. У першай палове аршанцы паспелі загнаць яшчэ адзін гол — на 38-й хвіліне ўдала завяршыў камбінацыю з перадачы Глеба Жалезнікава Павел Кляннё — 2:0!
Быў у матчы таксама карны стрэл, але яго аршанцы вырашылі выканаць незвычайным спосабам і схібілі — Павел Расолька адкаціў мяч Дзмітрыю Тамэлу, а ўдар апошняга адбіў брамнік баранавіцкае дружыны.
У другой палове аршанцы спакойна давялі паядынак да перамогі. Вікторыя 2:0.