Паводле статыстыкі траціна раёнаў вобласці не рэнтабельны. Дакладней, не рэнтабельныя іхнія прадпрыемствы, якія працуюць, нехта ў плюс, нехта ў мінус. Але калі ўсе арганізацыі раёна скласці разам, то агулам яны даюць мінус. Такіх раёнаў па вобласці 7. З бліжэйшых да нас раёнаў з адмоўнай рэнтабельнасцю Сененскі і Лёзненскі.
Пры гэтым сам Аршанскі раён паводле паказчыкаў рэнтабельнасці ў плюсе. Але на трэцім месцы па колькасці стратных прадпрыемстваў (гэта за кошт вялікай колькасці саміх прадпрыемстваў. На першых двух месцах у Віцебску і Наваполацку) апынуўся наш Аршанскі раён. Агулам у нас 9 стратных прадпрыемстваў, якія напрацавалі агульную страту ў 16.600.000 рублёў. У абсалютных коштах гэта не так і шмат. Але адносна мінулага года сума стратаў ад такіх прадпрыемстваў па ўсёй вобласці вырасла амаль ў 6 разоў.