«Маладзечна» ідзе на 1-м месцы ў турнірнай табліцы і мае на 23 пункты болей за аршанцаў. Акрамя таго, п ерад сустрэчай з «Воршай» маладзечанцы маюць 13-матчавую серыю без паразаў у чэмпіянаце.
Паядынак адбудзецца 8 верасня ў Воршы і пачнецца, а 15-й гадзіне.
Напярэдадні гульні блог «Радыё Аршыца» ўспомніў папярэднія сустрэчы «Воршы» з «Маладэчнам». Нядзельнае спатканне стане для клубаў ужо 53-м. Пакуль перавага на баку зялёна-белых, выглядаюць яны фаварытамі і на гэты раз. Пабачым, ці ўдасца «Воршы» спыніць пераможную хаду гасцей з захаду.