«Маладзечна», што ідзе на першым месцы ў турнірнай табліцы першынства Беларусі ў Першай лізе, прыехала ў Воршу сустракацца ў 23-м туры з нашым калектывам, які займае 10-ы радок табліцы.
Аршанцы прапусцілі гол ужо на 15-й хвіліне. На жаль, дагнаць суперніка ўжо не ўдалося, хоць і прапусціць каманда больш не прапусціла.
Упартая гульня скончылася вікторыяй «зялёна-белых», якія імкнуцца вярнуцца ў Вышнюю лігу праз некалькі гадоў. Аршанцы застаюцца ў сярэдзіне табліцы, згубіўшы сур’ёзныя турнірныя перспектывы.