Сустрэча 2-га туру першынства Беларусі ў міні-футболе паміж менскай «Сталіцай» і аршанскім «Вітэнам» мелася адбыцца ў Менску. Аднак спартовы комплекс «Уручча» рамантуюць, і працы ня скончаць да пачатку паядынку. Таму федэрацыя і клубы дамовіліся пра перанос сустрэчы ў Воршу. Гульню прыме спартовы комплекс «Алімпіец».
На замену, гульня другога кола паміж камандамі пройдзе не ў Воршы, як планавалася, а ў Менску.
Сустрэча «Вітэну» са «Сталіцай» адбудзецца ў суботу, 14 верасня і пачнецца, а 14-й гадзіне.
Сустрэчы дружын носяць прынцыповы характар. Апошнія гады менавіта гэтыя дзве каманды і гомельскі ВРЗ вядуць няспынную бітву за першынство і кубак краіны. «Вітэн» у нядаўнім матчы на Суперкубак Беларусі перагуляў «Сталіцу» 7:4. Да гульні чэмпіянату «Сталіца» ўжо зробіць неабходныя высновы, а таму «Вітэну» патрэбная пільнасць. Пакуль аршанская каманда цешыць сваім настроем. У першым туры чырвона-чорныя цалкам перагулялі гарадзенскі «УУС-Дынама» 4:1.