Пасля перамогі ў Суперкубку краіны і заваявання трафею аршанцы адолелі менчукоў у паядынку чэмпіянату краіны. Аршанскі футзалісты саступалі ў ліку пасля першай паловы. Гол у зялёна-белых правёў Умпіровіч з 10-метровага. Да канца другой паловы і, адпаведна, цэлага паядынку заставалася толькі сем хвілін, калі Лазюк зраўняў лічбы на табло. Тады аршанцы толькі пачалі гуляць у большасці пасля выдалення менчука Раманчыка за дзве жоўтыя карткі.
На 37-й хвіліне «Вітэну» ўдалося даціснуць «Сталіцу». Гол правёў Жыгалка. Перамога 2:1!
Брамніка аршанцаў Яўгена Змыслю прызналі найлепшым у камандзе ў матчы. А наогул «Вітэн» набраў 6 пунктаў з 6 магчымых у стартавых турах. Таксама 100% вынік маюць гомельскі ВРЗ і менскія «Мінск» і «Ахова-Дынама».