У сустрэчы з другой камандай БАТЭ «Ворша» мелася працягнуць паспяховыя выступленні. Аднак сустрэча на Гарадскім стадыёне ў Барысаве прынесла вялікае расчараванне. Супернік у канцы першай паловы і пачатку другой тройчы прымушаў нашага брамніка даставаць мяч з сеткі.
Пад самае завяршэнне аршанцы прапусцілі яшчэ адзін гол. БАТЭ-ІІ перамог 4:0 і не пакінуў сумневаў у сваёй сіле.
Пасля паразы аршанцы ўжо апусціліся з 7 месца на 9-е, а могуць апынуцца і яшчэ ніжэй па выніках туру, які пакуль не завершаны.