У 27-м туры першынства Беларусі ў Першай лізе «Ворша» прымала гомельскі «Лакаматыў». Варта адзначыць, што каманда гасцей прыехала ў наш горад не ў найлепшым стане. «Чыгуначнікі» зазналі пяці паразаў запар, а напярэдадні іхнай выправы ў Воршу з’явілася інфармацыя, што па заканчэнні бягучага сезону «Лакаматыў» наогул могуць зліквідаваць.
Тым не менш, гульня не атрымалася для аршанцаў ні прахадной, ні лёгкай. Пасля першай паловы сустрэчы «Лакаматыў» вёў у ліку 1:0, і толькі на 90+4 хвіліне расейскі абаронца Станіслаў Іршаў зраўняў лік.
Нічыя 1:1, аршанцы застаюцца на 10-м радку табліцы і ўжо не вырашаюць ніякіх істотных турнірных задач у гэтым першынстве.
Пасля сустрэчы каманд Першай лігі адбылася сустрэча ветэранаў бараньскага «Тэмпу» і аршанскага «Старту».