Аршанцы ўсё ж перамаглі, але з цяжкасцю. На сваёй пляцоўцы 5 кастрычніка «Вітэн» прымаў у матчы чэмпіянату Беларусі берасцейскі клуб «Меркурый-ГТК». Сустрэча ў «Алімпійцы» была няпростай з самага пачатку. Толькі на 11-й хвіліне Сініцкаму ўдаўся трапны стрэл. Пас аддаваў Балдзін.
Прайшла толькі хвіліна, і «Меркурый» зраўняў лік.
Другая палова таксама атрымалася напружанай. Аршанцам ніяк не ўдавалася агадаць гол у браму свайго былога брамніка Эльяшэвіча. І толькі меней, чым за паўтары хвіліны да фінальнай сірэны «Вітэн» загнаў такі важны мяч. Вызначыўся Пераміцін у гульні 5 на 4. Перамога 2:1 і важныя тры пункты!