У першым коле аршанцы перамаглі дынамаўцаў 1:0 дзякуючы ранняму голу Арцёма Гонжурава. Аднак перад цяперашнім паядынкам дынамаўцы сталіцы займаюць 6-ы радок у турнірным становішчы, маючы на 6 пунктаў болей за «Старт», які толькі 10-ы.
Сустрэча адбудзецца ў Менску на стадыёне «Дынама-Юні» 11 кастрычніка, у пятніцу. Пачатак, а 17:00.
Як паведамляе «Радыё Аршыца», агулам стартаўцы згулялі супраць другой каманды сталічнага «Дынама» 17 сустрэчаў у чэмпіянаце, дамагліся 5 перамог, 6 гульняў завяршылі ўнічыю і ў 6 прагулялі.