9 кастрычніка свой юбілей адзначае нападнік «Воршы» Уладзімір Правалінскі. Яшчэ зусім юным ён быў у складзе бараньскага «Тэмпу» ў позні савецкі час, у 90-я стаў жывой легендай «Воршы», якая тады называлася «Лягмашам». Сёння яму спаўняецца 55 гадоў.
У складзе блакітна-чорных Уладзімір Правалінскі правёў 200 сустрэчаў і загнаў у іх 105 галоў. Больш разоў у складзе аршанцаў не вызначаўся ніхто за ўсю 73-гадовую гісторыю клубу, перадае «Радыё Аршыца».
«Заўважны нападнік-таран загнаў так шмат важных шпурлякоў за клюб, што ягоныя стралецкія подзьвігі дагэтуль абмяркоўваюць старыя заўзятары», — адзначыла крыніца.