У віцебскім манежы скончылася першынство Віцебскай вобласці ў ножным шпурляку. Гульцы дзіцяча-юнацкай школы Воршы пад кіраўніцтвам трэнэра Дзмітрыя Суздальцава занялі ў ім 2-е месца. Аршанцы перагулялі аднагодкаў з наваполацкага «Нафтану» 2:0 пасля галоў Дзмітрыя Чаравухіна і Арцёма Цэвана. Чаравухін стаў найлепшым стральцом фінальнага этапу, ён агадаў 3 галы.
Аршанцы саступілі па пунктах толькі «Віцебску» і сталі 2-мі.