Супернікам аршанскага міні-футбольнага калектыву стаў сталічны клуб «Шэдоў» («цень» з англійскай). Сустрэча адбывалася на паркеце сталічнага спартовага комплексу МАПІД на вуліцы Шаранговіча.
Ужо на 1-й хвіліне Жыгалка адкрыў лік. І гэтак, ад першай хвіліны «Вітэн» нязменна вёў у ліку. «Шэдоў» не здолеў загнаць аніводнага голу ў браму гасцей, затое аршанцы вызначыліся яшчэ тройчы. Батурын, Сініцкі і Балдзін падкрэслілі перавагу «Вітэну». Перамога 4:0, і чырвона-чорныя крочаць у 1/8 фіналу.