У сустрэчы 31-га туру першынства Беларусі ў Першай лізе «Ворша» будзе гуляць на стадыёне «Юнацтва» ў Слоніме з мясцовым клубам. Гэта будзе ўжо 36-я сустрэча клубаў у афіцыйных гульнях паміж сабой. Да гэтага ў 14 выпадках перамогу святкавалі аршанцы, а ў 17 — слонімцы, гаворыць статыстыка дзённіка «Радыё Аршыца».
На дадзены момант «Слонім» займае перадапошняе месца ў табліцы і змагаецца за выжыванне, што й робіць усе апошнія гады. Што тычыцца «Воршы», то яна 11-я і ўжо не вырашае шырокіх турнірных задач. Зрэшты, як сказаў старшы трэнер каманды Вячаслаў Герашчанка, зараз задача каманды проста змагацца і набраць як мага болей пунктаў.
Паядынак «Слонім» — «Ворша» адбудзецца 1 лістапада і пачнецца, а 15-й гадзіне.