Працягваецца чэмпіянат Беларусі ў хакеі з шайбай. Праходзіць этап рэгулярнага першынства. У заключных двух матчах кастрычніку «Лакаматыў» у Воршы прымаў жлобінскі «Металург». Ні ў адным з паядынкаў аршанцам не ўдалося набраць пунктаў. У першай сустрэчы каманда саступіла 2:4, а на наступны дзень 3:5.
«Лакаматыў» набраў 66 пунктаў і займае 7-ы радок у табліцы розыгрышу. Гэтая пазіцыя дазваляе прайсці у другі этап, фазу ўцінання.
Наступную сустрэчу «чыгуначнікі» правядуць ужо 1 лістапада зноў на сваёй пляцоўцы ў Лядовай арэне. А 19-й гадзіне супернікам каманды будзе «Магілёў».