Мы яшчэ не інфармавалі чытачоў, як жа завяршыўся хатні тур першынства Беларусі сярод жаночых валейбольных каманд, які праходзіў у Воршы з удзелам гаспадыняў пляцоўкі — «Кацюшы». Наша дружына працягвае выступаць у І лізе, якая раней звалася Групай Б.
На пачатку «Кацюша» перамагла СДзЮШАР-ВК «Менск»-БНТУ 3:0 (25:13 25:22 25:14). А вось на наступны дзень ужо мела праблемы. Аршанская каманда саступіла сталічнаму РДУАРу 1:3 (15:25 13:25 25:18 11:25).
На гэты момант «Кацюша» займае 4-е месца ў турнірнай табліцы першынства.