8 лістапада на аршанскім гарадскім стадыёне адбудзецца сустрэча футбольнага клубу «Ворша» з юнацкай зборнай Беларусі да 17 гадоў, якая па-за конкурсам заяўленая Беларускай федэрацыяй футболу ў Першую лігу.
Зборная займае 3-ю пазіцыю з канца табліцы. У яе на 15 пунктаў меней за «Воршу», якая ідзе 11-й. Раней каманды сустракаліся толькі аднойчы — сёлета ў Менску ў матчы першага кола. Тады аршанцы саступалі 0:1 і рызыкавалі прагуляць, аднак на 90-й хвіліне і ў дададзены час злучны «Воршы» Дзмітрый Тамэла загнаў два галы і прынёс нашай дружыне вікторыю 2:1.
Што цікава, зараз Тамэла якраз адбыў адлучэнне на дзве сустрэчы за выдаленне ў адной з папярэдніх гульняў і павінен з’явіцца на полі. Аднак ёсьць іншыя дзве праблемы — меркавана, не згуляе асноўны паўабаронца Арцём Антонаў, які траўмаваўся ў Слоніме, і дакладна прапусціць паядынак першы брамнік аршанцаў Андрэй Ігнатовіч, якога ў Слоніме выдалілі з поля.
Сустрэча пройдзе 8 лістапада і пачнецца ў 14 гадзін 30 хвілін.