У матчы ¼ фіналу Кубку Беларусі «Вітэн» з Воршы на сваёй пляцоўцы ў спартовым комплексе на Тараса Шаўчэнкі прыме светлагорскі ЦКК.
Светлагорская каманда ўсе апошнія гады займае месцы ў хвасце турнірнай табліцы. Не выглядае яна фаварытам і да прыезду ў Воршу. Сёлета ЦКК у першынстве вышэй толькі за «Барысаў-900». Але гэта кубак, на яго настройваюцца па-асабліваму.
Гульня «Вітэн» — ЦКК адбудзецца 7 сьнежня. Пачатак, а 14-й гадзіне.