12:00

-3

7 м/с

990 гПа

15:00

-3

5 м/с

992 гПа

18:00

-4

2 м/с

992 гПа

21:00

-4

2 м/с

993 гПа

00:00

-3

4 м/с

991 гПа

Рэгіён, Культура

125-годдзе Міхася Лынькова

07.12.2024 14:51

483 прагляду, 0 каментароў

На Лёзненшчыне адзначылі юбілей славутага пісьменніка.

Міхась Лынькоў нарадзіўся 30 лістапада 1899 году ў вёсцы Зазыбы 2, якая цяпер уваходзіць у Лёзненскі раён. Такім чынам, сёлета яму 125 гадоў. Варта нагадаць асноўныя вехі творчасці і кар’еры Лынькова.

Сын чыгуначніка скончыў Старасельскае народнае вучылішча, у 1917 годзе — Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне. Быў арганізатарам і кіраўніком бабруйскага філіяла «Маладняка». Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1930–1932 гг.), сакратаром аргкамітэта (1932–1934 гг.), галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1933–1941 гг.), старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў БССР (1938–1948 гг.). Удзельнік паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), а ў час ІІ усясветнай вайны рэдагаваў франтавую газету «За Савецкую Беларусь». У час вайны перажыў трагедыю — ягоную жонку-габрэйку з іхным сынам расстралялі нацысты.

У 1943–1946 гг. і 1949–1952 гг. — дырэктар Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР. Стаў акадэмікам.

Жыццё і творчасць Міхася Лынькова ўспомнілі напярэдадні ў Крынкаўскай сярэдняй школе на Лёзненшчыне. Пачаліся яны з літаратурна-музычнай кампазіцыі «Чалавек шчодрай душы і таленту», якая праходзіла ў святочна аформленай актавай залі школы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі народнай студыі літаратурнай творчасці «Пад абажурам», якія прачыталі свае творы і творы, напісаныя да юбілея, піша «Сцяг перамогі».

Чытала свае вершы паэтка Алена Гінько, якая прыехала на свята з Віцебску. Прыехалі на Лёзненшчыну ў гэты дзень таксама Рыгор Фядзькоў, прафесар кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава і Леанард Мяржвінскі, дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладной біялогіі дадзенага ВНУ.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 125-годдзе Міхася Лынькова

На Лёзненшчыне адзначылі юбілей славутага пісьменніка.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение