Цікавы фотаздымак быў знойдзены ў архівах - на ім зняты Дубровенскі завулак Банны прыблізна ў 30-я гады мінулага стагоддзя. То бок, фотаздымку каля 100 гадоў. А найбольш цікава, што гэты самы завулак існуе і зараз і, як аказваецца, мала змяніўся.
Паглядзіце, будынкі хаця ўжо іншыя, але знаходзяцца на тых жа самых месцаў ды, нават, падобныя па архітэктуры. А, можа быць, нешта змянілася? Так. Калі прыглядзецца не на першую лінію, а глыбей, то змены бачныя. Так, звярніце ўвагу на стары фотаздымак у яго левы верхні кут. Там бачная царквушка. Цяпер на яе месцы будынак райвыканкаму. Паглядзіце ў правы бок старога фотаздымку. Бачыце, там гара. Ужо на гэтым фотаздымку бачна, што гара трошкі асыпаецца. Да, за сто гадоў яна знікла натуральным чынам - яго паступова змыла мясцовай Дубровенкай.