Раённы конкурс" Сенненская ушыца -2025 " адбудзецца 1 сакавіка ў парку 40-годдзя Перамогі. Прыняць удзел у ім запрашаюць прадстаўнікоў устаноў і арганізацый раёна. Заяўкі на ўдзел будуць прымацца да 25 лютага.
Журы вызначыць пераможцаў у чатырох намінацыях:
"Смакавыя якасці асноўнай стравы"
"Лепшая прэзентацыя асноўнай стравы"
"Лепшы аўтарскі рэцэпт асноўнай стравы"
"Прыз глядацкіх сімпатый".
Конкурс пройдзе ў райцэнтры ўжо трэці раз. Спачатку ён праводзіўся ў рамках мерапрыемства для аматараў актыўнага вольнага часу "Зімовае шматбор’е", а цяпер набыў самастойны статус. Папулярнасць "Сенненскай ушыцы", безумоўна, яшчэ і ў тым, што паспрабаваць юшку ад удзельнікаў конкурсу можа не толькі журы, але і кожны ахвотны. А збіраюцца на мерапрыемства не толькі жыхары Сянно, але і бліжэйшых населеных пунктаў.