03:00

+6

3 м/с

999 гПа

06:00

+5

3 м/с

999 гПа

09:00

+7

4 м/с

999 гПа

12:00

+13

3 м/с

999 гПа

15:00

+16

4 м/с

998 гПа

Рэгіён, Грамадства

Шукаюць злодзея

24.02.2025 14:04

1508 праглядаў, 0 каментароў

Лёзненскі РАУС просіць паведамляць пра факты крадзяжоў на дачах. Ёсць падазраваны

14 лютага жыхар Віцебска паведаміў у міліцыю аб знікненні рэчаў і прадуктаў харчавання з яго дачнага дома ў вёсцы Заольша Лёзненскага раёна. Агульная сума скрадзенага склала каля 700 рублёў. Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што ў дом, дзе ўзімку ніхто не жыў, злодзей пракраўся праз акно. Па гэтым факце была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт.205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж з пранікненнем у жытло).

Падчас следча-вышуковых мерапрыемстваў ва ўзаемадзеянні з Руднянскай паліцыяй высветлілася, што падазраваны хаваўся ў суседняй дзяржаве. Гэта беларус, які раней жыў у Чашніцкім раёне, але пасля здзяйснення серыі крадзяжоў вырашыў "адседзецца" ў Расіі. Цяпер ён "сядзіць" у віцебскім ізалятары часовага ўтрымання, а міліцыя правярае яго на дачыненне да іншых падобных злачынстваў у рэгіёне.

Дачныя крадзяжы - з'ява сезонная, і, на жаль, перыядычная. Таму міліцыя звяртаецца да жыхароў Лёзненскага і сумежных раёнаў з просьбай паведаміць, калі з іх дачных дамоў апошнім часам нешта знікла. Нават калі яны не паведамлялі пра гэта своечасова па тэлефоне 102.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Шукаюць злодзея

Лёзненскі РАУС просіць паведамляць пра факты крадзяжоў на дачах. Ёсць падазраваны

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение