Жыхары вёскі Засценкі, былыя настаўнікі тутэйшай школы Уладзімір і Таццяна Фралковы маюць дома ўласны музей народнага побыту. Зрэшты, так было не заўсёды: Таццяна Уладзіміраўна пачала збіраць рушнікі, традыцыйнае адзенне, рэчы, якімі карысталіся некалі жыхары рэгіёна, яшчэ калі працавала ў мясцовай школе арганизатарам .
Калі калекцыя стала прадстаўнічай, у школьнай бібліятэцы стварылі музейны куток. Вучням паказвалі гістарычныя экспанаты, і самі яны прыносілі ў музей “прадметы з гісторыяй”.
Аднак базавую школу ў Засценках зачынілі. Экспазіцыю яе стваральнікі былі вымушаны забраць дахаты. Цяпер у вёсцы, можна лічыць, існуе хатні музей.
І гэта адзіная “установа”, якую можна лічыць культурніцкай. Бо, апрача школы, у вёсцы Засценкі зачынілі і дом культуры, і бібліятэку.