Аршанскі «Вітэн» сустракаўся з гомельскім ВРЗ. Сустрэча прайшла ў спартовым комплексе «Алімпіец» у Воршы. На 6-й хвіліне Лазюк адкрыў лік. Праўда, ужо праз дзве хвіліны гамельчукі яго зраўнялі.
А тады аршанцы сталі забіваць гол за дзве хвіліны. І так на 16-й хвіліне лік стаў ужо 4:1 пасля трапных стрэлаў Пераміціна, Разуванава і Рабыкі.
У астатні час гульні толькі гульцу «вагонарамонтнікаў» Марцінкевічу ўдалося скараціць адставанне сваёй каманды. «Вітэн» перамагае 4:2 і захоўвае за сабой першы радок у рэгулярным першынстве.
Футбаліста аршанцаў Яўгена Пераміціна ўключылі ў сымбалічную зборную, складзеную з найлепшых гульцоў туру.
«Вітэн» апярэджвае «Ахову-Дынама» на два пункты. ВРЗ застаецца трэцім. Пакуль хада гэтага рэгулярнага чэмпіянату здзіўляе, бо на другой пазіцыі чакалі ўбачыць іншую каманду.