00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Палітыка

Плюсы і мінусы асобы Лукашэнкі

15.10.2014 17:37

4118 праглядаў, 4 каментара

Былы прэм'ер-міністар краіны выступіў перад аршанцамі

Міхаіл Мікалаевіч Чыгір быў прэм'ер-міністрам у самым пачатку кіравання краінай Аляксандра Лукашэнкі. Нейкай прамовы для прысутных ён не рабіў, сустрэча адразу пачалася з пытанняў, якія часцей за ўсё тычыліся асобы Лукашэнкі і часоў пачатку яго кіравання. Чыгір распавёў пра шэраг выпадкаў з супольнай працы з прэзідэнтам. Па назіраннях Чыгіра ў першыя гады на пасадзе ў Лукашэнкі не рэдка здаралася паніка з-за таго што нічога не атрымліваецца хутка, а цяпер са сваёй пасады ён, нават калі б і хацеў, не сыйдзе, бо адразу з'явіцца шмат пытанняў па зробленых учынках. Калі Чыгір заняў пасаду прэм'ера, думаў, што малады прэзідэнт запатрабуе тэрміновых і рэзкіх рэформаў, аказалася, што прызначыў яго Лукашэнка не для рэформаў, а таму што ў таго быў досвед работы ў КПБ, што Аляксандар Рыгоравіч, як раз, хацеў закансерваваць.

Пры ўсіх канфліктах якія ўзнікалі ў тыя часы і пазней, Мікаіл Мікалаевіч, бачна, і зараз паважае Лукашэнку. У прыватнасці, калі даводзілася ўпамінаць прэзідэнта Чыгіра называў яго Аляксандар Рыгоравіч. Сярод іншага Чыгір распавёў выпадак, калі Лукашэнка змог дамагчыся скасавання вялікай пазыкі нашай краіны перад Расіяй толькі за кошт таго, што змог падмануць тагдашняе кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі.

Напрыканцы сустрэчы прысутныя папрасілі адзначыць два плюса і два мінуса асобы Лукашэнкі. сярод плюсаў Міхаіл Мікалаевіч адзначыў што той выдатна адчувае натоўп і хутка вучыцца. Сярод мінусаў: безчалавечнасць: злапамятнасць, помслівасць і бязмежная хлуслівасць. Прапануем некалькі відэа адказаў былога прэм'ера на пытанні прысутных.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Плюсы і мінусы асобы Лукашэнкі

Былы прэм'ер-міністар краіны выступіў перад аршанцамі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение