Нагадаем, што ўкраінская кампанія "Мотор Січ" мае сваю долю ў Аршанскім авіярамонтным заводзе, які знаходзіцца ў г.п.Балбасава. У Менску Лукашэнка сустрэўся з кіраўніцтвам "Мотор Січ" і заявіў:
Скажу больш: калі вы прыйшлі на гэтае прадпрыемства перакантавацца, або перажыць нейкія часы, або зрабіць яшчэ штосьці другараднае, і не было перспектывы - не важна - гэта акцыянернае таварыства ці не, прыдбалі вы яго ці не - у нас ёсць жортскі досвед паводзінаў з такімі акцыянерамі. Мы з імі разрывалі стасункі, нават з амерыканскімі кампаніямі. Шуму і гаму было багата, аднак усе разумелі, што мы маем рацыю.
Пры гэтым Лукашэнка зазначыў, што прадпрыемства працуе лепей, таму ён вырашыў сустрэцца з кіраўніцтвам кампаніі перш, чым прымаць рашэнне пра далейшы лёс прадпрыемства.
Вы, канечне, можаце падумаць, што я не па-рынкаваму мяркую, бо прадпрыемства прыватнае. Ведаеце, калі б вы яго стваралі з нуля, мажліва, я б не лез у пытанне дзейнасці завода, за выключэннем правоў працаўнікоў, у тым ліку кіраўнікоў. Вось іхнія правы: яны павінны працаваць, атрымліваць дастойны заробак, іх ніхто не можа крыўдзіць. І каб прадпрыемства працавала паводле закону. Усё! Далей я нікуды не лезу, калі гэта прыватнае прадпрыемства, створанае сваімі рукамі. Калі ж яно прыватызаванае, у нас такая практыка, што мы яго кантралюем.