Аршанскі клуб, які выступае на 2-м узроўні беларускага міні-футбола ў 1/8 фіналу Кубка Беларусі перагуляў ЦКК са Светлагорска - клуб, які прадстаўляе 1-ы узровень. Каманда з вышэйшай лігі аказалася разгромленай на пляцоўцы ДзЮСШ №2 8:1!
Склад "Экамола": Камароў; Івулін – Скарацін – Хоміч – Кіташоў; Жалезнікаў – Хомчанка – Піваровіч – Красоўскі. Запасныя: Арцёменка, Кальм, Карабіцкі. Трэнер – Аляксандр Кальм.
3 мячы ў браму светлагорцаў паслаў Красоўскі, 2 Хоміч, па голе забілі Скарацін, Піваровіч і Хомчанка.
"Экамол" пераканаўча даказвае сваю сілу і выходзіць у 1/4 фіналу Кубка Беларусі.