Сёлета "Орша" праз шматлікія сезоны ў 2-й лізе чэмпіянату Беларусі паднялася ў 1-ю лігу. Многім аршанцам хацелася б пабачыць урачыстае ўзнагароджанне каманды, якая парадавала ўвесь горад. У суполцы фанатаў "Оршы" ЎКантакце паведамляецца пра тое, што дакладная дата ўзнагароджання пакуль не прызначаная, аднак размовы пра ўрачысты вечар вядуцца:
Наш клуб у сезоне-2014 зрабіў цудоўны падарунак усім заўзятарам - выйшаў у 1-ю лігу чэмпіянату Беларусі. Натуральна, усім нам хацелася б, каб футбалістаў узнагародзілі ва ўрачыстай атмасферы. Сёе-тое ўжо было пасьля заканчэньня матчу з "Крумкачамі" (0:0), нічыя ў якім і дала нам права павышэньня ў класе. Аднак там было ўганараваньне трох лепшых футбалістаў сезону - па версіях каманды, трэнераў і заўзятараў. А вось цяпер чакаем на ўрачыстую вечарыну ў гонар усёй каманды, кожны футбаліст павінен атрымаць сваю долю падзякі за цудоўны сезон!
І гэтае жаданьне не марнае - сёньня зьявілася інфармацыя, што ўрачыстая вечарына ў гонар выхаду нашага клуба ў 1-ю лігу адбудзецца ў 20-х чыслах сьнежня ў Гарадзкім цэнтры культуры! Дакладная дата і час правядзеньня вечарыны станут вядомымі пазьней. Спадзяемся, што ўваход у ГЦК будзе вольным для ўсіх прыхільнікаў каманды. Гэты вечар будзе незабыўным! А пакуль чакаем дакладных даты і часу.