У суперніках будзе "Атлант-Д" з Паставаў, які летась, як і наша каманда, толькі праз праблемы з грашыма не выйшаў у дывізіён А айчыннага валейбола. А сёлета справы ў "Атланта-Д" ідуць кепска, каманда займае перадапошні радок у турнірнай табліцы. Таму два матчы "Ўзлёта" супраць супернікаў павінны стаць паспяховымі для аршанцаў.
13-га снежня гульня стартуе а 18:00, 14-га аб 11:00. Абодва матчы пройдуць у спорткомплексе па вуліцы Якубоўскага.