Турнір прысвячаўся загінулым на розных войнах. Удзельнічалі ў ім 160 юнакоў 2002-2005 гг. Многія аршанцы трапілі ў спіс лепшых.
Сярод юнакоў 2002-2003 гг. нараджэння ў катэгорыі да 31 кг срэбра заваяваў Дзяніс Дубавец. У вазе да 46 кг аршанцы акупавалі дзве першыя прыступкі п'едэсталу - чэмпіёнам стаў Аляксей Шарахай, другім быў Станіслаў Капралаў. У катэгорыі звыш 66 кг Арцём Лейчанка стаў срэбраным прызёрам.
Сярод юнакоў 2004-2005 гг. Аляксандр Севярынец стаў найлепшым самбістам катэгорыі да 53 кг, а ў вазе звыш 53 кг адразу двое прадстаўнікоў Оршы дабраліся да п'едэсталу. Яраслаў Брэль выйграў спаборніцтвы, а Марат Цяценкоў разам з Георгіем Гаражанкам з Дзяснагорска заваяваў бронзу.