Раней у нашым горадзе адбываўся турнір па вольнай барацьбе на прызы аршанца Сяргея Кітаёва, які цяпер жыве ў ЗША. Цяпер усё перарасло ў больш маштабную падзею. У Оршу прыехалі спартоўцы з іншых гарадоў Беларусі, а таксама ЗША і Расеі. Самыя яскравыя падзеі запланаваныя на 20 снежня. Будуць паказальныя выступы па боксе, адкрытыя юнацкія турніры па самба і дзюдо, натуральна, не абыдзецца без турніра барацьбітоў-вольнікаў на прызы Сяргея Кітаёва.
Другая частка праграмы называецца "Бітва на Дняпры". У відовішчных рэйтынгавых паядынках паўдзельнічаюць байцы ММА і муай-тай з Беларусі і Расеі.