Паводле вынікаў лёсавання стадыі 1/4 фіналу Кубка Беларусі па міні-футболе, аршанскаму "Экамолу" выпала гуляць з адным з вядучых клубаў рэспублікі - віцебскім "Вітэнам".
"Вітэн" раней прадстаўляў Оршу і першыя трафеі выйграў менавіта тут, аднак затым высокае начальства энергетычнай галіны, нягледзячы на папулярнасць каманды сярод аршанцаў, вырашыла "перавезці" яе з нашага горада ў Віцебск. Там клуб гуляе да гэтай пары. Такім чынам, бліжэйшыя матчы можна спакойна назваць тэрмінам "дэрбі".
Першы матч пройдзе 24 альбо 25 снежня ў Віцебску, гульня ў адказ 27 ці 28 снежня ў Оршы.