Сяргей Далідовіч даўно і паспяхова выступаў за зборную Беларусі на самых прэстыжных спаборніцтвах планеты па лыжных гонках. А самае галоўнае, спартсменаў з такой доўгай і даволі паспяховай кар'ерай ў нашай краіне няшмат. Аршанец за кар'еру прыняў удзел у 9 чэмпіянатах свету, лепшае месца - 4-е на сусветным першынстве ў Халменколене 2011 года. Аднойчы выйграў этап Кубка свету, яшчэ аднойчы увайшоў у тройку лепшых.
Хто б мог падумаць, што адпраўляючыся на свае 6-е (!) Алімпійскія гульні, Далідовіч пакажа свой найлепшы вынік на галоўных стартах чатырохгоддзя. 41-гадовы Сяргей у Сочы фінішаваў 5-м у вельмі складанай гонцы на 50 км! Легенда!
У апытанні на лепшага спартсмена Беларусі перамог алімпійскі чэмпіён па фрыстайле Антон Кушнір, Сяргей Далідовіч заняў 6-ю пазіцыю. Віншуем!